Бывае ўдзячнасць, што аж сэрца рвецца
А каму сказаць "дзякуй" не ведаеш нават
І ўсё ж не адзін ты ў сваім ціхім смутку
Бо Нябачны з табой
Бывае ўдзячнасць што пацалаваў бы
Вочы рукі твар якіх не бачыш
Паветра дождж асенні
Зіму дзіцячыя санкі
Дом бацькоўскі
Расстанні быццам з выпадковых
Калі няма як жыць а памерці нельга
Бывае ўдзячнасць што аж сэрца рвецца
Бо нясуць цябе нябачныя плечы
Чаго ты не хочаш найболей прыдасца
Бо Нябачны з табой
Калі узровень адмоўных эмоцый зашкальвае
І ўсюды бачна як негатыў запальвае
Тады ўнутраны голас прыгадвае
Што ёсць рэчы нават такія за якія я магу падзякаваць
І я ведаю што калі аб тым пачаць узгадваць
То зменіцца накірунак на шкале эмоцый
Хопіць гэтых негатыўных порцый
Да галоўнага не з першага кроку даходзіш
На чым факусіруешся тое і знаходзіш
Дзякуй за тое што чытаючы твае радкі я магу разумець жыццё значна больш як у адлюстраванні
Я дзякую Богу што нашыя шляхі знайшлі сваё перакрыжаванне
Што? цесна ? Чаму? Чаму так цесна?
Можа быць тут штосьці большае чым бруд майго ўяўлення якое з першага позірку мае толькі здзіўленне
Дзякуй за тое што Ты паказваеш вузкі шлях праз які ісці цесна але ён вядзе у жыццё