Пад зямлёю, пад дрыгвою троль кашлаты спіць
На дзьвярах прыбіта шыльда - "нельга абудзіць"
Бо прачнецца, раззлуецца, будзе лютаваць
Тым, хто сон яго пашкодзіў ногі адрываць
Над ракою - Палатою, што ў Дзвіну бяжыць
Мужны волат Паганяйла ў адзіноце жыў
На вайне не шансавала, дзеўкі не давалі
Нават бабкі за спіною рохляй называлі
Паганяйла!
Паганяйла!
Паганяйла!
Мужны волат Паганяйла!
І задумаў Паганяйла таго троля ваяваць
Марыў гонар і павагу з перамогай атрымаць
Тыдзень бой ідзе крывавы, нападкаў цяжкі ўдар
Паваліўся ніцма волат, троль жыцця йго гаспадар
Біўся храбра ты і хоць сну перашкодзіў - дам табе шанец
Ёсць дачка ў мяне, засядзелася ў дзеўках - усе вакол слабакі!
Перш чым неба асвятліцца вам патрэбна ажаніцца
Усе мае скарбы будуць твае - адкажы толькі "так" ці "не"!
Паганяйла!
Паганяйла!
Паганяйла!
Мужны волат Паганяйла!
Тры дні гулялі
Тры дуды парвалі
Тры вёскі спалілі
Тры цешчы згубілі